Тэхаская паліцыя затрымала амаль 200 чалавек па падазрэнні ў дачыненні да маштабнай перастрэлкі паміж байкерамі, у ходзе якой 17 мая загінулі дзевяць чалавек.

У паліцыі ўдакладнілі, што абвінавачванне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе плануюць прад'явіць 192 меркаваным удзельнікам перастрэлкі. Яны прадстаўлялі пяць розных байк-клубаў.

Масавая перастрэлка паміж байкерамі адбылася 17 мая ў бары «Твін Пікс» у горадзе Уэйка. Паводле папярэдніх дадзеных, канфлікт пачаўся з бойкі ў прыбіральні бара і перарос ва ўзброены канфлікт, падчас якога было зроблена некалькі сотняў стрэлаў.

Усяго ў выніку перастрэлкі загінулі дзевяць чалавек, яшчэ не менш за 18 атрымалі раненні. Пры гэтым у паліцыі адзначылі, што ні сярод забітых, ні сярод параненых няма выпадковых наведвальнікаў, якія не належаць да байк-клубаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?