Цела васьмікласніка знайшлі пад акном шматпавярховага жылога дома ў Мікашэвічах (Лунінецкі раён) увечары 15 мая.

Паводле папярэдніх звестак, школьнік зваліўся з балкона кватэры на чацвёртым паверсе, дзе пражываў разам з маці і братам. Медыкі канстатавалі смерць падлетка.

Па адной з версій, падлетак здзейсніў суіцыд. У той дзень ён забраў малодшага брата крыху раней са школы.

Паводзіў сябе спакойна, ураўнаважана, а ўжо ўвечары, каля 22.00 яго цела знайшлі пад балконам.

Як паведамілі знаёмыя загінулага, вучыўся ён добра, канфліктаў з аднакласнікамі не было. Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення Следчага камітэта, малады чалавек характарызаваўся станоўча, сям'я шчаслівая.

Прычыны і абставіны здарэння будуць устаноўлены ў ходзе праверкі.

«Апытваюцца сваякі, суседзі і аднакласнікі загінулага, прызначана судова-медыцынская экспертыза», - распавялі ва УСК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?