Перад гледачамі выступяць канкурсанты з 16 краін, у тым ліку беларусы Uzari & Maimuna з кампазіцыяй Time, якія выйдуць на сцэну пад 11 нумарам.

Следам за нашымі выканаўцамі пад 12 нумарам выступіць спявачка, якая прадстаўляе Расію, Паліна Гагарына.

Акрамя беларусаў і расіянкі ў першай паўфінале таксама ўдзельнічаюць Малдова, Арменія, Бельгія, Нідэрланды, Фінляндыя, Грэцыя, Эстонія, Македонія, Сербія, Венгрыя, Данія, Албанія, Румынія і Грузія.

Другі паўфінал пройдзе 21 мая. У ім прадставяць свае кампазіцыі Літва, Ірландыя, Сан-Марына, Чарнагорыя, Мальта, Нарвегія, Партугалія, Чэхія, Ізраіль, Латвія, Азербайджан, Ісландыя, Швейцарыя, Кіпр, Славенія, Польшча і Швецыя.

З кожнага паўфіналу будуць абраныя па 10 краін, якія працягнуць барацьбу ў фінале. Ён адбудзецца 23 мая, а акрамя тых, хто стане лепшымі ў паўфіналах, за першае месца будуць змагацца музыканты Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі і Іспаніі — краін-заснавальніц конкурсу. Усяго ў «Еўрабачанні-2015» прымае ўдзел 40 дзяржаў.

Па прагнозах букмекераў самыя высокія шанцы выйграць песенны конкурс у Швецыі, далей ідуць Італія, Аўстралія (краіна ўпершыню ўдзельнічае ў «Еўрабачанні»), Эстонія і Расія.

Беларусы Юзары і Маймуна, на думку букмекераў, зоймуць 15 месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?