БАТЭ пачне выступленні з 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. У 2-м, а таксама 3-м кваліфікацыйным раўндах БАТЭ будзе сеяным.

У раўндзе плэй-оф БАТЭ можа быць не сеяным, у выпадку калі АПОЭЛ, «Зальцбург» і «Сцяўа» стануць чэмпіёнамі сваіх краін. Калі дзве каманды з трох стануць чэмпіёнамі і пройдуць 3-ці кваліфікацыйны раунд, БАТЭ патрапіць у нясеяны кошык. Чэмпіён Румыніі пачне барацьбу з 2-га кваліфікацыйнага раўнду.

Калі БАТЭ патрапіць у слабы кошык, гэта стане першым выпадкам з 2011 года.

У такім выпадку верагоднымі супернікамі БАТЭ могуць стаць: «Базэль», «Вікторыя» Пльзень, «Селтык», а таксама дзве з трох каманд, якія працягваюць змагацца за чэмпіёнства: «Зальцбург», «Сцяўа» і АПОЭЛ. У выпадку, калі да раўнду плэй-оф дойдуць ўсе тры каманды, у нясеяным кошыку, згодна з клубным рэйтынгам, апынецца АПОЭЛ.

АПОЭЛ лідзіруе ў чэмпіянаце Кіпра і перад апошнім турам апярэджвае АЕК, «Амонію» і «Апалон» на тры ачкі. «Зальцбург» можа аформіць чэмпіёнства ў Аўстрыі ў бліжэйшым туры. У чэмпіянаце Румыніі камандам засталося правесці па дзве сустрэчы ў сезоне. Лідзіруе ў турніры «Тыргу Мурэшам», «Сцяўа» адстае ад лідара на адзін бал.

Лёсаванне кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?