Канструктарскае бюро дакладнага машынабудавання імя А.Э. Нудэльмана (КБточмаш, уваходзіць у «Растэх») возьме ўдзел у распрацоўцы сумесна з Беларуссю новага зенітнага ракетнага комплексу блізкага радыусу дзеяння.

Пра гэта ў інтэрв'ю ria.ru распавёў кіраўнік дырэктар КБточмаш Уладзімір Слабодчыкаў.

«Сёння прапрацоўваецца праект па сумеснай распрацоўцы ў рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі абсалютна новага зенітнага ракетнага комплексу блізкага радыусу дзеяння», - сказаў Слабодчыкаў.

Паводле яго слоў, працы плануецца пачаць ужо з наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?