Паблізу Дзяржынска 33-гадовы мужчына на аўтамабілі «Вольва» з'ехаў у кювет, урэзаўся ў дрэва і загінуў, 8-гадовы хлопчык, што ехаў з ім на пярэднім сядзенні, з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыю.
Аварыя здарылася 18 мая на аўтадарозе Мінск — Дзяржынск. Загінулы быў суседам хлопчыка і вёз яго са школы дадому. Вядома, што абодва не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Хлопчык у рэанімацыі.