Сёння, а 16:00, на ганку сваёй установы на (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) логвінаўцы — а таксама ўсе ахвочыя аматары кнігі — урачыста пры сведках і выблісках фотакамер выпаляць апошнюю цыгарэту.
Пасля адмовы адбудзецца Літаратурны слэм. «Курцы vs непалёнцы». Пачатак а 18-й.
***
Пасля вэрхалу з выплатай штрафу супрацоўнікі кнігарні «логвінаЎ» прызналі, што з іх досыць. Яны больш не маюць намераў траціць здароўе яшчэ і на шкодныя звычкі. Менавіта тады логвінаўцы далі зарок, што калі кнігарню не зачыняць, дык яны ўсе як адзін, на чале з Ігарам Логвінавым, кінуць паліць. І во маем — сёння кнігарня працуе, і, здаецца, самы час датрымацца слова.
0
0
0
0
0
0