У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» 16 траўня затрымалі 28-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. Падчас праверкі выявілася, што мужчына знаходзіцца ў расійскім вышуку за «арганізацыю незаконнага ўзброенага фармавання ці ўдзел у ім».

У каментары Еўрарадыё прэс-сакратар Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка паведаміў: «Гэта не спецаперацыя, а падчас памежнага кантролю… Гэта ўсё аўтаматызаваныя базы — усё тое, што любяць называць «чорнымі спісамі», стоп-лістамі. Па сутнасці, гэта базы, якія выкарыстоўваюць звесткі Інтэрпола, Еўрапола».

Па словах прадстаўніка памежнікаў, затрыманага расіяніна перадалі ў МУС, які далей будзе вырашаць пытанні яго экстрадыцыі ў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?