Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці высвятляюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінулі два чалавекі, паведамляе прэс-служба СК.

Сёння, 19 мая, каля 7-й раніцы кіроўца аўтамабіля «Рэно», рухаючыся ў напрамку Мінска па трасе М1 (381-ы км), у Смалявіцкім раёне, не справіўся з кіраваннем, выехаў на раздзяляльную паласу і сутыкнуўся з металічнай агароджай.

У выніку ДТЗ 43-гадовая жанчына, якая знаходзілася за рулём, і яе 21-гадовы сын, жыхары Брэсцкай вобласці, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні, не сумяшчальныя з жыццём, загінулі на месцы.

Следча-аператыўнай групай з удзелам следчых абласнога апарата ўпраўлення СК па Мінскай вобласці, супрацоўнікаў ДАІ, спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праведзены агляд месца здарэння.

У рамках праверкі апытваюцца відавочцы і сведкі, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, паведамляе прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0