Тарзан |
Гэта другая частка з сэрыі мультфільмаў пра Тарзана — караля малпаў, створаных Walt Disneyпаводле сусьветна вядомых кніжак клясыка дзіцячае літаратуры Эдґара Райса Бэраўза.
У дубляжы мультыка на беларускую прынялі ўдзел акторы Беларускага Рэспубліканскага Тэатру Юнага Гледача, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага, а таксама дыктар Нацыянальнага тэлеканалу АНТ і супрацоўнікі радыё.
Што праўда, на DVD новы беларускамоўны мультфільм зьявіцца не адразу. Сьпярша ён некалькі разоў будзе прадэманстраваны ў відэазалі, якая знаходзіцца ў новым будынку цэнтральнага чыгуначнага вакзалу ў Менску (на чацьвертым паверсе — там, дзе дзіцячая гульнявая пляцоўка). Найхутчэй, гэта будуць выходныя 16‑17 і 23‑24 лютага, а таксама 1‑2 сакавіка.
Падрабязнасьці крыху пазьней на www.byDJP.org і www.dzietki.org.