Латвійскі саюз свабодных прафсаюзаў будзе працаваць над тым, каб дабіцца ад ураду выкананьня сваіх абяцаньняў — а менавіта пра павелічэньне мінімальнага заробку да 200 латаў (414 даляраў ЗША у эквіваленце) і мінімуму, што не абкладаецца падаткамі, да 60 адсоткаў ад яго, паведамляе novonews.lv

Пра павышэньне заробку ў інтэрвію Латвійскаму радыё заявіў старшыня Саюзу свабодных прафсаюзаў Пэтрыс Крыгерс.

Цяпер памер мінімальнага заробку ў Латвіі складае 160 латаў. Гэта 331 даляр ЗША, або 715 тыс. 627 беларускіх рублёў.

Нагадаем, што ў Беларусі памер мінімальнага заробку складае 200 тыс. рублёў (93 даляры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0