«УКантакце» з’явіўся праект пра гараджан Мінска. Яго робіць група студэнтаў. Сярод аўтараў — былы лідар «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук. На старонцы публікуюцца гісторыі і фотаздымкі жыхароў сталіцы, якіх аўтары сустракаюць на вуліцы. Выходзіць досыць цікава.

У апісанні суполкі зазначана: « Мы не ставім перад сабой мэтаў, натхнёных юнацкім максімалізмам. Усё, чаго мы жадаем, гэта звярнуць увагу на самае унікальнае, што ёсць у Мінску. На той складнік, якi змяняе наш горад і кожнага з нас. Мы жадаем распавядаць гісторыі, якія давераць нам нашы Людзі. Людзi, без якiх наш горад не быў бы такім, якім мы яго бачым цяпер».

Ідэя праекту не новая — у кожным буйным горадзе свету падобныя старонкі ёсць. Паглядзіце на жыхароў Нью-Ёрка — у фанпэйджа, дарэчы, 13 млн падпісчыкаў. У беларускага аналага пакуль толькі тысяча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?