На саміце Усходняга партнёрства ў Рызе Беларусь прадставіць міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Пра гэта паведаміў TUT.BY дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйc Пілдэговічс.

president.gov.by

president.gov.by

Як распавёў Пілдэговічс, пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС у Рызе парафіравана не будзе. На ўзгадненне тэксту дакумента і яго падпісанне плануецца выйсці ў сярэдзіне чэрвеня — да канца латвійскага старшынства ў ЕС.

«Мы будзем над гэтым працаваць», — рэзюмаваў Пілдэговічс. Таксама, паводле інфармацыі дзяржсакратара МЗС Латвіі, на саміце не будзе падпісана Партнёрства па мабільнасці (гэта пагадненне прадугледжвае паглыбленае супрацоўніцтва па пытаннях працоўнай міграцыі, мабільнасці і барацьбы з незаконнай міграцыяй). Калі будзе падпісаны гэты дакумент, невядома.

Саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Рызе 21-22 мая. Нагадаем, на мінулым саміце, які прайшоў у Вільні восенню 2013 года, Беларусь таксама прадстаўляў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?