Нягледзячы на сьнег і лёгкі мароз, каля паўсотні чалавек сабраліся на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам у Менску.

Гутарку давялося праводзіць літаральна на прыступках - адміністрацыя райвыканкаму Першамайскага раёну сталіцы так і не дала дазволу на сустрэчу ў сваім будынку. Гэта, аднак, не перашкаджала яе супрацоўнікам жыва цікавіцца тым, што адбывалася на ганку.

Людзі ахвотна фатаграфаваліся з Аляксандрам Мілінкевічам, дарылі яму кветкі, распавядалі пра свае праблемы, дзяліліся надзеямі.

Літаральна за дзень да гэтага, у панядзелак, у Магілёве адбыўся устаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня «Рух «За Свабоду», старшынёй якога быў зноўку абраны Аляксандар Мілінкевіч. Цікава, што ўлады не чынілі значных перашкодаў правядзеньню зьезду ў Магілёве. У Менску міліцыя таксама даволі спакойна ставілася да гутаркі выбарцаў з Аляксандрам Мілінкевічам, нават тады, калі сустрэча ператварылася ў невялічкае несанкцыяванае шэсьце да праспэкту Незалежнасьці.

Відэа і тэкст Алеся Бондара

Milinkevich. Photo by Julia Darashkevich
Milinkevich. Photo by Julia Darashkevich
Milinkevich. Photo by Julia Darashkevich
Milinkevich. Photo by Julia Darashkevich
Milinkevich. Photo by Julia Darashkevich
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?