Засталося 10 дзён да канца збора сродкаў і мы выкладаем новую серыю Свінкі па-беларуску.

Сустракайце — «Лепшая сяброўка»! Да Пэпы завітала ў госці яе лепшая сяброўка — авечка С’юзі, і яны цудоўна бавяць час усёй сям’ёй.

Сябры, засталося 10 дзён да канца збора сродкаў на агучку «Свінкі Пэпы». На дадзены момант сабрана грошаў дастаткова для агучкі 65 серый. Мы б хацелі агучыць як мінімум 100, бо ў такім выпадку мы зможам рэгулярна выкладаць серыі ўвесь 2015 год. Калі вы яшчэ не ахвяравалі, гэта можна зрабіць на сайце talaka.by. Нагадаем, што кожны ахвярадаўца атрымае ад нас каштоўны падарунак!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?