Аляксандр Лукашэнка ўручае ордэн Андрэю Кабякову. Фота БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ўручае ордэн Андрэю Кабякову. Фота БелТА.

Вытворчасць прамысловасці ўпала на 7,5%. А капітальныя інвестыцыі — на 5,9%. Дзяржаўныя СМІ не акцэнтуюць на гэтых паказчыках увагі. Між тым гэта паказчык крайняй сыравіннай залежнасці беларускай гаспадаркі. Падзенне цэнаў на нафту паставіла эканоміку нашай краіны ў горшае становішча, чым нават расійскую.

Нават Белстат, звесткі якога нярэдка згладжваюць сітуацыю, гэтым разам несуцяшальны.

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені—красавіку 2015 года знізіўся на 2,6% і склаў 253,92 трлн рублёў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў гэты перыяд знізілася на 7,5% да 229,8 трлн рублёў. Доля інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 12,7% супраць 14,7% летась. 

Вырас толькі выпуск сельгаспрадукцыі вырас на 4,8% да 25,6 трлн рублёў. Гэта дзякуючы добрай каньюнктуры на расійскім рынку ў выніку санкцыйнай вайны Расіі з Захадам. 

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 5,9% да 60,8 трлн рублёў. 

Год абяцае быць цяжкім для беларускай гаспадаркі і надалей. І над самой дзяржаўнасцю па-ранейшаму вісіць дамоклаў меч поўнай залежнасці ад Расіі, якую абумоўлівае існая сацыяльна-эканамічная мадэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?