Удзень 19 мая на вуліцы Ціміразева ў Мінску сутыкнуліся тры легкавыя аўтамабілі: «Фольксваген Пола», «Форд Фокус» і «УАЗ-3909», паведамляе прэс-служба МНС.

«УАЗ» у выніку сутыкнення перакуліўся. Работнікі МНС прадухілілі ўзгаранне паліва ў выніку ДТЗ.

Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі ў бальніцу былі дастаўленыя кіроўца «УАЗа» з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, удар сцягна і грудной клеткі», і пасажыр (папярэдні дыягназ — удар грудной клеткі).

Разгляд па факце здарэння праводзіць УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0