Грамадства

Патрыярх беларускай эміграцыі Антон Шукелойць: Дажыву да 100 гадоў ВІДЭАІНТЭРВ'Ю

Патрыярху беларускай эміграцыі, аднаму з самых славутых беларусаў Нью-Ёрка Антону Шукелойцю 18 ліпеня споўніцца 100 гадоў. Юбілей будуць святкаваць у Грамадскай зале Кафедральнага Сабора БАПЦ у Брукліне.

У відэа Антон Шукелойць успамінае пра свой прыезд у ЗША, першыя крокі на амерыканскай зямлі, працу на пасадзе старшыні Беларуска-амерыканскага згуртавання, стварэнне Беларускага інстытута навукі і мастацтва.

Першая праца ў ЗША

Дажыву да 100 гадоў

Першыя крокі ў ЗША

Антон Шукелойць нарадзіўся ў 1915 г. на Ашмяншчыне, скончыў аддзяленне славянскай філалогіі іэтнаграфіі гуманістычнага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні (1939). Падчас студэнцтва працаваў ва ўніверсітэцкім этнаграфічным музеі. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза. Пасля прыходу саветаў працаваў настаўнікам на Ашмяншчыне быў загадчыкам гарадскога аддзела народнай асветы і школьным інспектарам-метадыстам Ашмянскага раёна.

Падчас нацысцкай акупацыі працаваў у аддзеле асветы і культуры Мінскай гарадской управы, быў загадчыкам Беларускага гістарычнага музея. З лета 1944 г. на эміграцыі. Антон Шукелойць апекаваўся на выгнанні Дзмітрыем Сямёнавым, які выехаў на эміграцыі без бацькоў, пра што Сямёнаў напісаў у сваіх успамінах: «Дзённік. 1943—1947».

Згадваў таксама Вітаўт Кіпель: «Бацька [Яўхім Кіпель] пра эвакуацыю нічога не ведаў. Я быў на возеры. Калі пачалі збірацца каля БЦР, Шукелойць пабачыў бацьку і спытаў, дзе сям’я. Бацька сказаў, што не ведае. Тады Шукелойць дастаў машыну і паехаў да нас на Берасцянскую. Я ўжо быў дома, як і маці. Шукелойць сказаў нам залезці ў кузаў. Узяць мы нічога амаль не змаглі — валізка і пара клумкаў. Праўда, я захапіў мех намолатай пшаніцы. Калі мы пад’ехалі да БЦР, амаль усе ўжо былі на станцыі. Шукелойць упіхнуў нас у вагон, дзе яму здавалася, будзе месца. Быў гэта вагон, дзе сядзелі Кушалі, Галяк, Савёнкі, Шчагловы, др. Багдановіч і яшчэ 5-7 асобаў. Прынялі нас з вялікім скандалам, але Шукелойць сказаў, што прывядзе паліцэйскага, каб нас упіхнуць. Усю дарогу ўсе дуліся на нас («Вось гэтыя Кіпелі»!»). Але сп. Шукелойцю мы абавязаныя, што ён нас трох сабраў. Літаральна сабраў. Ён да бацькі адносіўся з вялікай пашанай»

У пачатку 1950-x гг. пераехаў у ЗША. Браў актыўны ўдзел у беларускім руху, шматгадовы старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання, член рэдакцыі газеты «Беларус», член Беларускага інстытута навукі і мастацтва.

Аўтар дзясяткаў артыкулаў, успамінаў, некралогаў апублікаваных у газетах «Бацькаўшчына» і «Беларус».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку8

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку11

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку8

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць