«Стары Ольса»

Напярэдаднi замежных гастроляў i фестывальных паездак адзiн з найбольш папулярных гуртоў сярэднявечнай музыкi «Стары Ольса» дасць у сталiчным Палацы прафсаюзаў сольны канцэрт. Адбудзецца гэта акурат у Дзень св. Валянцiна, 14 лютага.

У праграму будуць уключаны многiя танцы са славутага «Полацкага сшытка» — нотнага рукапiсу ХVII стагоддзя. Прычым выбар гэты музыканты зрабiлi наўмысна — не так даўно фактычны адкрывальнiк рукапiсу, беларускi прафесар Адам Мальдзiс, адзначыў сваё 75‑годдзе.

Акрамя таго, на канцэрце ўпершыню прагучаць некалькi твораў, якiя будуць уключаны ў чарговы альбом «Старога Ольсы» (запiс дыску пачнецца праз месяц). Гэта танцы i лютневыя творы беларускiх i заходнееўрапейскiх аўтараў ХV—ХVII стагоддзяў. Дарэчы, танцавальную падтрымку вечара забяспечыць — i пакажа гледачам аўтэнтычныя адметныя па — тэатр сярэднявечных мiнiяцюр «Яварына».

Вiкторыя Целяшук, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0