Фота, з якога пачаўся флэшмоб

Фота, з якога пачаўся флэшмоб

Аднойчы пацыент мексіканскай лякарні сфатаграфаваў медсястру, якая заснула на працы. Гультайка, зрабіў выснову ён. Праўда, у многіх лацінаамерыканскіх краінах нармальная практыка — прымушаць працаваць маладых спецыялістаў па 36 гадзін, піша BBC.

У падтрымку «гультайкі» мексіканскі лекар Хуан Карлас апублікаваў твіт з хэштэгам #YoTambienMeDormi («Я таксама засынаў»). Хэштэг падхапілі іншыя дактары — у Twitter пачаўся стыхійны флэшмоб.

«Я таксама засынаў, калі апераваў аднога, двух, трох чатырох пацыентаў за змену», — напісаў Карлас.

Ды і ў любой краіне аперацыі могуць цягнуцца значна больш за 8-гадзінны рабочы дзень.

Іншыя дактары і медсёстры, якія засыналі на працы:

Пасля 10 гадзін аперацыі. Фота: @wisalnisar

Пасля 10 гадзін аперацыі. Фота: @wisalnisar

Пасля 36 гадзін працы. Фота: @Jannahenriquez

Пасля 36 гадзін працы. Фота: @Jannahenriquez

Калі пацыент выйшаў з крытычнага стану. Фота: @DanielVelaMD

Калі пацыент выйшаў з крытычнага стану. Фота: @DanielVelaMD

Камандная работа. Фота: @MundoOpi

Камандная работа. Фота: @MundoOpi

Фота: @Yoliz_Fnzk

Фота: @Yoliz_Fnzk

З такой працай спаць камфортна паўсюль і ў любой позе. Фота: @DrIvanHdez 

З такой працай спаць камфортна паўсюль і ў любой позе. Фота: @DrIvanHdez 

Сур’ёзна, у любой позе. Фота: @Pajaropolitico

Сур’ёзна, у любой позе. Фота: @Pajaropolitico

У сэнсе, зусім у любой. Фота: @Freem_Ayalaa

У сэнсе, зусім у любой. Фота: @Freem_Ayalaa

Падушка не абавязковая. Фота: @ChentePepe

Падушка не абавязковая. Фота: @ChentePepe

Хаця можна і з падушкай. Фота: @AcuarianitaMena

Хаця можна і з падушкай. Фота: @AcuarianitaMena

На самой справе, традыцыя фатаграфавання стомленых дактароў не новая. Славутае фота ў 1987 годзе зрабілі калегі польскага кардыёхірурга Збігнева Рэлігі.

Рэліг на пярэднім плане — пасля 23 гадзін паспяховай аперацыі па перасадцы сэрца ён яшчэ мае сілы назіраць за паказнікамі работы новага сэрца пацыента. А вось яго асістэнт — ён на заднім плане ў правым куце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?