На разгляд кіраўніка дзяржавы прадстаўлены праект указа, якім прапануецца ўнесці змены ў заканадаўства аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў.

«Маё стаўленне да земляў, асабліва сельгаспрызначэння, ды і ляснога фонду, вы ведаеце. Сёння ніякіх мерапрыемстваў у плане будаўніцтва і гэтак далей, звязаных з адводам зямель, без дазволу прэзідэнта ў краіне не робіцца», — сказаў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў свой час у Беларусі былі прадастаўлены паўнамоцтвы губернатарам распараджацца гэтымі землямі, аднак затым парадак быў зменены. «Чаму гэта адбылося, я казаў. Такога хаосу і бязладдзя на зямлі, як у той перыяд, у нас не было! Пачалі будаваць на ўрадлівых землях рознага роду склады, прадпрыемствы, ды і жыллё», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Землі сельгаспрызначэння — гэта святое. Многія пакаленні іх стваралі, высякаючы дрэвы, займаючыся падсечным земляробствам, ствараючы тое, што корміць народ, — падкрэсліў ён. — Зямельныя рэсурсы — гэта найвялікшая каштоўнасць для любой дзяржавы. Адсюль маё стаўленне да гэтага».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перш, чым падпісваць адпаведны ўказ, хацеў бы абмеркаваць пытанне рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў. «Гэта наша багацце. 90% тэрыторыі краіны — гэта землі сельгаспрызначэння і лясы, якія павінны выкарыстоўвацца эфектыўна», — сказаў ён.

Лукашэнка пацікавіўся ў прысутных, чым выклікана неабходнасць карэкціроўкі існуючага парадку, што новага прапануецца ў плане ўдасканалення выкарыстання зямельных рэсурсаў і як гэта павысіць эфектыўнасць гаспадарання ў гэтай сферы.

«Пры гэтым хачу заўважыць: на зямлі павінен быць ідэальны парадак. Гэта наш брэнд, гэта наш твар. Хто б у краіну ні прыязджаў, адзначае нашу гармонію з прыродай, што мы яе не спахабілі, не перакруцілі, што чалавек у нашай краіне можа і адпачываць, і жыць», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Чысціня — гэта і паветра, і зямельныя рэсурсы, лес — гэта здароўе нашага чалавека. Таму я надаю такую пільную ўвагу землям сельгаспрызначэння і лясным рэсурсам. І далей мае патрабаванні будуць толькі ўзмацняцца жорсткасць», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?