Незвычайны выклік атрымалі сёння раніцай сталічныя супрацоўнікі МНС: у шматкватэрным доме па вуліцы Кальцова ў смеццеправодзе захрас мужчына.

Калі яны прыехалі на месца, то ўбачылі, што на трэцім паверсе ў смеццеправодзе сапраўды знаходзіцца чалавек і просіць аб дапамозе. Галава пацярпелага была відаць з загрузачнага клапана.

Выратавальнікі выкарысталі спецыяльны інструмент, каб дастаць небараку з такой незвычайнай пасткі. З чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені яго даставілі ў бальніцу, паведамляе прэс-служба МНС.

Прычына здарэння пакуль няясная. Як удакладняе kp.by, мужчына ў момант здарэння быў у адных джынсах. Яму 37 гадоў і ён нідзе не працуе. Якім чынам ён апынуўся ў смеццеправодзе амаль у сем гадзін раніцы, мужчына не захацеў распавядаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0