23 мая ГЦ «Akropolis» у Літве ладзіць чарговы дзень распродажаў «Jamam», а ГЦ «Ogmios miestas» адзначае 4-ы дзень нараджэння на траве, з нагоды чаго ў цэнтры распродажаў «Parkas outlet» будуць дзейнічаць дадатковыя зніжкі і спецыяльныя прапановы, паведамляе vilnia-by.com.

Спісы зніжак глядзіце тут.

Гандлёвы цэнтр «Ogmios miestas» прапануе таксама і розныя забавы — на пляцоўцы «Šeimos aikštė» можна будзе перакусіць і паслухаць музыку, паглядзець на розныя варыянты актыўнага адпачынку, прыняць удзел у творчых майстэрнях.

Штогадовая вясновая акцыя «Jamam» пройдзе 23 мая ва ўсіх Акропалісах Літвы, у Вільні, Каўнасе, Клайпедзе і Шаўляі.

Сёлета крамы адкрыюцца з 8:00 і будуць працаваць да 23:00. У Віленскім, Клайпедскім і Шаўляйскім Акропалісах бацькі змогуць пакінуць дзяцей у дзіцячым пакоі бясплатна на неабмежаваны тэрмін (пры наяўнасці свабодных месцаў, вядома). У каўнаскім бясплатнымі будуць толькі першыя дзве гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0