Эратычную драму «Каханне» (Love) Гаспара Ноэ прэзентавалі на Канскім кінафестывалі ў ноч на 21 мая. Фільм, зняты ў фармаце 3D, выклікаў шок у гледачоў з-за залішне адкрытых сэксуальных сцэнаў. Карціна не ўваходзіць у асноўную праграму кінаагляду.

Крытыкі адзначаюць, што Наэ ў адлюстраванні эратычных сцэн пайшоў значна далей, чым Ларс фон Трыер у «Німфаманцы», а «Пяцьдзесят адценняў шэрага» на фоне «Кахання» выглядаюць як лёгкая рамантычная камедыя Галівуду 1950-60-х. Некаторыя прапанавалі змяніць назву стужкі Ноэ на «Пажадлівасць».

Як тлумачыць выданне, у карціне прысутнічаюць цалкам аголеныя людзі, сэкс паказаны залішне рэалістычна, у тым ліку і аральны, прычым палавыя органы ўзятыя буйным планам. Акрамя таго, у адной з эратычных сцэн фільма задзейнічаны 17-гадовая (па сюжэце) дзяўчына і мужчына-транссэксуал.

Тым не менш гледачы, якія паглядзелі фільм, узнагародзілі рэжысёра бурнымі апладысментамі. Стужка будзе распаўсюджвацца ў ЗША, калі гэта ўхваліць Амерыканская асацыяцыя кінакампаній. Верагодна, драма атрымае рэйтынг NC-17 (гледачы да 17 гадоў не дапускаюцца да прагляду).

Французскі і аргенцінскі рэжысёр Гаспар Наэ вядомы па фільмах «Незваротнасць» і «Уваход у пустэчу», абедзве гэтыя стужкі таксама ўтрымліваюць адкрытыя эратычныя сцэны. Эпізод са згвалтаваннем гераіні Монікі Белучы ў «Незваротнасці», у прыватнасці, назвалі самым рэалістычным у гісторыі кіно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?