Па Байнэце ходзяць фотаздымкі маек беларускага вытворцы адзення «Світанак», на якіх намаляваны вусач у капелюшы з подпісамі: «I`m Bulbash» і «І like bulba».

Шмат хто выказваецца, што гэта наўпрост непавага да саміх сябе. І сапраўды, дзіўна ўявіць украінскую цішотку «I`m khakhol» ці расійскую «I`m maskal».

«Перад тым, як гэтыя майкі рабіць, мы правялі апытанку на пашыранай мастацка-тэхнічнай радзе, дзе ўдзельнічалі гандлёвыя арганізацыі з Беларусі і Расіі, якія закупаюць наш тавар. На такіх мерапрыемствах калегіяльна прымаецца рашэнне аб запуску той ці іншай мадэлі, — сказаў в.а.дырэктара ААТ «Світанак» Аляксандр Рубанцаў. — Але, калі людзі лічаць, што гэта выглядае не зусім карэктна, то скажу, што больш такія майкі мы не вырабляем. Мы імкнемся працаваць у рамках заканадаўства, і так, каб задаволіць нашых спажыўцоў. На любыя заўвагі рэагуем аператыўна, і мы ні ў якім выпадку не хацелі нікога пакрыўдзіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?