22 мая госцем анлайн-размовы «Рупар эпохі» будзе Сяргей Чалы. Чалы — вядомы аналітык, блогер. Аўтар перадачы «Эканоміка на пальцах» на TUT.BY.
У 1994 годзе быў у перадвыбарным штабе Аляксандра Лукашэнкі. Пасля працаваў у Аналітычным цэнтры пры прэзідэнце. З 2003 г. — незалежны эканамічны эксперт, фінансавы аналітык.
Выказваўся, што не меў і не мае прэзідэнцкіх амбіцый, але з задавальненнем заняў бы пасаду кіраўніка Нацыянальнага банка Беларусі.
Вядучы перадачы — паэт і публіцыст Стась Карпаў.
Задавайце вашы пытанні ў каментарах пад гэтай навіной.