Альбом Аляксандра Вялічкі, выдадзены сёлета «па замове і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі РБ» – цікавая спроба распавесці пра медалі незалежнай Беларусі.

Разам з тым суседства пад адной вокладкай, няхай і ў розных раздзелах, Ордэна Францішка Скарыны, і медалёў мінскіх ралевікоў-рэканструктараў вайны 1812 года, альбо медалі «90 лет Октябрьской революции» (КПБ) выклікае ўсмешку. Гартаючы альбом, лёгка можа скласціся ўражанне пра раўназначнасць гэтых узнагарод…

Асобна і ад дзяржаўных узнагарод, і ад адзнак грамадскіх аб’яднанняў стаяць медалі і крыжы «Беларускага казацтва». Чаму асобна? Цяжка сказаць, бо сам аўтар у прадмове да «казацкага» раздзела піша пра тры юрыдычна зарэгістраваныя ў Беларусі менавіта аб’яднанні казакоў.

У кнізе аўтар узгадвае 14 казацкіх узнагародаў. У перадумовах для ўзнагароды ў большасці выпадках ідзецца пра адраджэнне казачых традыцыяў і службу казацтву. Ёсць, аднак, і арыгінальныя матывацыі. Напрыклад, медаль «За заслугі» выдаецца не толькі за адраджэнне звычаеў, але і за «…смелыя і решучыя дзеянні (…) у барацьбе са злачыннасцю». Са злачыннасцю звычайна змагаецца МУС, дык да чаго ж тут казакі?

Семантыка ўзнагародаў — асобная тэма. Большасць вытрымана ў традыцыйным для казакоў стылі Царскай Расіі альбо Белага руху: крыжы, шаблі, цярновыя вянцы. Але ёсць і выключэнні: медаль «За працу» (дарэчы, адзіны з надпісам па-беларуску) змяшчае як мальтыйскі крыж, так і серп з молатам. І нашым, і вашым, як кажуць…

А вось ордэн «Мальтыйскага крыжа» — самая загадкавая ўзнагарода з шэрагу. Як адзначана ў анатацыі, гэта «…адна з найвышэйшых узнагарод Міжнародных міратворчых сіл казацкай гвардыі». Праўда, такіх сілаў нідзе не існуе ў свеце, і гвардыі таксама. А вось ордэны ёсць. Ордэн «Дзеля дабра айчыны» той жа «казацкай гвардыі» — рэч зусім эксклюзіўная: зроблены з каштоўных металаў у колькасці… 10 штук. Праўда, каму і за што даюць гэтыя ордэны «міратворцы» — застаецца таямніцай.

Да кур’ёзаў можна аднесці медаль «200 лет Отечественной войне 1812 г.» Справа ў тым, што на яе зваротным баку напісаны знакаміты дэвіз часоў Царскай Расіі, які выкарыстоўваўся на медалях і манетах: «Не намъ, не намъ, а Имени Твоему» — гэта цытата са 113-га Біблійнага псалму. Вось толькі «имени твоему» сучасныя казакі пішуць з маленькіх літар, хоць зварот адрасаваны Богу. Можа кіраўнікі РГА «Беларускае казацтва» маюць на ўвазе кагосьці іншага?..

Колькасць вырабленых узнагарод, згодна з тэкстам, вагаецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў (медаль «За працу» — 500 шт.), што дазваляе рабіць высновы пра шчыльнасць шыхтоў беларускіх казакоў. Паўтысячы — даволі салідны тыраж для медаля, пры гэтым варта памятаць, што частка пойдзе на «сяброўскія» узнагароды, а частка будзе наўпрост вывешаная на сайтах для калекцыянераў-аматараў.

Грамадскія аб'яднанні — ад камуністаў

Грамадскія аб'яднанні — ад камуністаў

Грамадскія аб'яднанні — да псеўда-узнагародаў ралевікоў-рэканструктараў

Грамадскія аб'яднанні — да псеўда-узнагародаў ралевікоў-рэканструктараў

Медаль ''200 год вайны 1812 года'' з цытатай

Медаль ''200 год вайны 1812 года'' з цытатай

Ордэн з каштоўных металаў у колькасці 10 штук

Ордэн з каштоўных металаў у колькасці 10 штук

Медаль за руска-турэцкую вайну са слушнай цытатай

Медаль за руска-турэцкую вайну са слушнай цытатай

Серп і молат, прабірка, глобус, крыж — калейдаскоп сімвалаў

Серп і молат, прабірка, глобус, крыж — калейдаскоп сімвалаў

''Прэстыжны'' Мальтыйскі крыж

''Прэстыжны'' Мальтыйскі крыж

Медаль ''За заслугі'' для барацьбітоў са злачыннасцю

Медаль ''За заслугі'' для барацьбітоў са злачыннасцю

Эстэтыка ''старой Расіі''

Эстэтыка ''старой Расіі''

''Казачы след'' на беларускіх аўкцыёнах

''Казачы след'' на беларускіх аўкцыёнах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?