Свет3232

Скандал «Еўрабачання»: у Расіі цкуюць Паліну Гагарыну за пацалунак з Канчытай Вурст 

Расійская спявачка Паліна Гагарына, якая ўдзельнічае ў конкурсе «Еўрабачанне» ад Расіі, апынулася ў цэнтры скандалу пасля таго, як апублікавала ў сваім Instagram відэазапіс, на якім яна абдымаецца і цалуецца з пераможцай конкурсу мінулага года – барадатай спявачкай Канчытай Вурст (што на самой справе з’яўляецца сцэнічным вобразам аўстрыйца Томаса Нойвірта).

«Канчыта сама падышла пасля рэпетыцыі і сказала агромністую колькасць кампліментаў… Beautiful, amazing — кажа яна ў канцы! Прыемна! Крута!» — так пракаментавала свой відэазапіс Паліна Гагарына.

Пасля гэтага ў каментарах да відэа з’явілася лавіна каментаў, якія абражаюць абедзвюх гераінь запісу. «Чытаю каментары! Нельга так! Чаму так азлоблена? Гэта ўсяго толькі сцэнічны вобраз і гэта працуе! Яна выдатна выступае і вельмі інтэлігентная! Заклікаю ўсіх сачыць за словамі!» — дадала Гагарына ў адказ на каментары карыстальнікаў.

Самым апантаным крытыкам Гагарынай аказаўся, як можна лёгка здагадацца, скандальна вядомы расійскі дэпутат Мілонаў. Ён увогуле заявіў, што Гагарыну ніхто на конкурс не адбіраў: «Ніхто не мае права называць гэтую жанчыну, гэтага выканаўцу прадстаўніком Расіі. Яна ніякага мандата ад Расіі не мае. Калі яе працягнулі багаценькія піяр-менеджары, то гэта значыць, што яна стаўленіца піяр-менеджараў, прадзюсараў. Але ні ў якім разе не Расіі. Не смець гадзіць Расію абдыманнямі з еўравычварэнцамі!».

На думку Мілонава, Расія наогул павінна адмовіцца ад удзелу ў музычным конкурсе «Еўрабачанне»: «Мы як папуасы, якіх ва ўгоду фермерам, плантатарам, выцягваюць з вёскі скакаць з бананамі. Вось як мы выглядаем у вачах «Еўрабачання». Яна [Гагарына] кажа: «Прабачце за Крым, прабачце за Данбас, прабачце за рускіх, мы прыкладваемся да царскай пячаткі на вашым плашчы».

Таксама на інцыдэнт адрэагаваў і патрыярх Кірыл, заявіўшы, што ў выпадку перамогі Гагарынай у Еўрабачанні ў Расію на наступны год прыездзе конкурс «разам з усімі гэтымі барадатымі спявачкамі».

Па выніку Гагарына не адраклася ад сваіх слоў, а нават яшчэ раз іх падкрэсліла: «Мяне неверагодна засмуцілі гэтыя каментары, нейкі вал, тысячы! З нейкага моманту я перастала ўсё гэта чытаць, але выдаляць ні свой запіс, ні відэа не стала, таму што мне было прыемна пазнаёміцца з Канчытай». Расійская спявачка дадала, што Канчыта стала сімвалам «Еўрабачання» і аўстрыйцы ганарацца ёю. Яна таксама папрасіла ўсіх быць больш памяркоўнымі і спыніць дзяліць людзей і свет на чорнае і белае.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць