Гэта вынікае з рэйтынгу, складзенага парталам Travel.ru. Яго складальнікі прааналізавалі дадзеныя браніравання гасцініц з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2015 турыстамі, якія вандруюць без дапамогі турфірмаў.

У першую дзясятку гарадоў СНД па папулярнасці летніх паездак ўваходзяць Мінск, Ерэван, Баку, Кішынёў, Алматы, Кіеў, Астана, Віцебск, Бішкек і Адэса.

Па дадзеных Travel.ru, у Мінск летам расійскія турысты адправяцца ў сярэднім на чатыры дні і выдаткуюць на пражыванне ў гасцініцах каля 80 даляраў у суткі, у Ерэване — 55 у суткі, а ў Баку — 60 у суткі. Самая бюджэтная сталіца ў СНД — Кішынёў (35 у суткі), а самая дарагая — Астана (93 у суткі).

Рэйтынг самых папулярных курортных напрамкаў у краінах СНД ўзначальваюць возера Ісык-Куль (Кыргызстан), курорт Баравое (Казахстан), Худат (Каспійскае мора, Азербайджан), возера Севан (Арменія) і возера Нарач (Беларусь)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?