Беларускі гурт Trubetskoy возьме ўдзел у дабрачынным канцэрце «Рок дзецям», што пройдзе ў нядзелю, 24 мая ў мінскім клубе Re:Public.
Уваход на канцэрт вольны, але з сабой просяць несці рэчы для выхаванцаў дзіцячага дома ў Навінках.
Несці трэба гігіенічныя сродкі — падгузнікі (ад самых маленькіх дзіцячых да 15 год), вільготныя сурвэткі, зубную пасту і шчоткі (розны ўзрост), шампунь, мыла, туалетную паперу, а таксама тавары для творчасці — фарбы, алоўкі, паперу (А4, ватман альбо альбомы), крэйды, гліну.
Разам з «Трубяцкім» выступяць «Небеда», «СамПроцесс», Crash Taiker, «Лінія смысла», Dess, «Ворона», «Удаленный доступ».
0
0
0
0
0
0