Выява: Mashable

Выява: Mashable

Спецыялісты Лонданскага гарадскога ўніверсітэта апублікавалі ў часопісе Journal of Communication даследаванне актыўнасці ў сацсетках падчас акцый пратэсту. Сувязь аказалася больш складанай, чым меркавалася раней, распавядае N+1.

Часам у сацсетках становіцца шумна да пратэстаў, часам — па іх выніках. А часам актыўнасць у пратэстах і актыўнасць у сацсетках не звязаная наогул. Наўрад ці Facebook і Twitter ёсць універсальнай «зброяй рэвалюцыянера» па ўсім свеце.

Даследчыкі прааналізавалі рух «Indignados» у Іспаніі ў 2011 годзе, рух «Occupy» у ЗША ў 2011-м і пратэсты ў Бразіліі ў 2013-м (іх празвалі «Воцатнай рэвалюцыяй» — многія выходзілі на вуліцы з воцатам, што дапамагае знізіць наступствы ад слёзатачывага газу). Ацэньваліся колькасць зваязаных з пратэстамі твітаў і пастоў у Facebook, колькасць пратэстоўцаў, колькасць арыштаў і зваротаў у лякарні з траўмамі.

Каб адсачыць сувязь, навукоўцы шукалі так званую залежнасць па Грэнджэру — калі ўзоры дзвюх часавых паслядоўнасцей супадаюць, але адна паслядоўнасць адстае ад другой па часе, падзеі можна прыняць за звязаныя. Напрыклад, калі колькасць мітынгоўцаў падскочыла ўдзень, а зранку назіраўся скачок колькасці твітаў, гэтыя падзеі могуць быць звязаныя.

У ЗША і Іспаніі па колькасці твітаў можна было прадказаць пратэстную актыўнасць за дзень да яе — там Twitter выкарыстоўваўся для каардынацыі. У Іспаніі пасты ў Facebook паступова множыліся да мітынгу і значна актывізаваліся падчас фізічнага ўдзелу ў акцыях пратэсту. У ЗША ў дадатак да таго была сувязь Facebook-актыўнасці з інцыдэнтамі з удзелам паліцыі.

Але ў Бразіліі не назіралася практычна ніякой сувязі — хіба калі нехта быў паранены ці калі акцыі скончваліся масавымі арыштамі, сацсеткі ажыўляліся.

Сацсеткі наўрад ці маюць ключавую ролю ў пратэстах, робяць выснову навукоўцы. Многае ва ўплыве сацсетак на рэвалюцыі, тую ж «Арабскую вясну», залежыць ад пранікнення інтэрнэту і ўплыву ТВ, культурных і геаграфічных асаблівасцей.

Чытайце таксама: Па статыстыцы мабільных аператараў навучыліся прадказваць масавыя беспарадкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?