Тэлестудыя расійскага касмічнага агенцтва прадставіла ролік «Калі б некаторыя нябесныя аб’екты былі бліжэй».

На зямное неба накладзеныя галактыка Андрамеды, туманнасць Кольца, Крабападобная туманнасць, зорнае скопішча Геркулеса, выбух звышновай, галактыка Вір, Пляяды і чорная дзіра з «Інтэрстэлара».

Відэа выкананае ў стылі таймлапсу — пад альтэрнатыўнымі нябёсамі ідзе звычайнае зямное жыццё. Вядома, тое жыццё магло бы быць немагчымым, калі б некаторыя са згаданых аб’екаў былі бліжэйшымі да Зямлі.

Тэлестудыя «Раскосмаса» здымае дакументальныя і навукова-папулярныя відэа. Але часам выдае фантастычныя — напрыклад, ставіць на месца Сонца іншыя зоркі, а на месца Месяца іншыя планеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?