Трэба захаваць працоўныя калектывы, чаго б нам гэта ні каштавала, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 22 мая на сёмым з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ).
«Як вядома, Беларусь — краіна з адкрытай эканомікай. На яе ўплываюць знешнія фактары. Цяпер мы адчуваем цяжкасці, звязаныя найперш з крызісам, якія ўзніклі ў нашых асноўных гандлёвых партнёраў. Вядома, іх праблемы закранулі айчынныя прадпрыемствы. Тым не менш у нас ёсць вопыт працы ў такіх умовах», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта захаванне вытворчасцяў і працоўных калектываў было ключавым момантам праблемнага перыяду ў гісторыі Беларусі. «Беларускі вопыт пераадолення эканамічнага спаду, па сутнасці, быў унікальным. У ЗША і Еўропе адзначаліся масавыя скарачэнні. Сотні тысяч людзей у адзін час пазбавіліся працы, але мы выстаялі тады, справімся і цяпер», — сказаў ён.
«Мяне многія крытыкаваліся за залішнюю занятасць, але крызісы прыходзяць і сыходзяць. Калі пасля крызісу пачнецца аднаўленне, калі на вашу прадукцыю пойдзе попыт, у вас не будзе каму ствараць тавар, прадукцыю, таму чаго б нам ні каштавала трэба захаваць працоўныя калектывы», — дадаў Лукашэнка.