Гродзенскі футбольны клуб аніяк не можа вызваліцца ад фінансавых праблем. Грошы на падтрымку футбалістаў, якім затрымліваюць заробкі, збіраюць ужо заўзятары.

Яшчэ перад стартам сёлетняга чэмпіянату кіраўніцтва пачало вяртаць велізарныя пазыкі, у якія патрапіў клуб.

З пазыкамі разлічыліся, але вось на заробкі новым гульцам грошаў не хапае. Пасля чарговай паразы «жоўта-зялёных» каманда мела вельмі сур'ёзную размову з гродзенскімі заўзятарамі. Размова доўжылася каля 15 хвілін. За гэты час фанаты даведаліся, што футбалістам у чарговы раз не плацяць грошы.

А на пытанне: «Што робіць легіянер ў камандзе?», футбалісты адказалі, што камерунец Бебей атрымаў толькі 1 млн. за ўвесь час свайго знаходжання ў «Нёмане».

Тады фанаты сабралі грошы на харчаванне для Бебея. Разам атрымалася каля 600 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?