Інвестар-мільярдэр Джордж Сорас мяркуе, што існуе верагоднасць новай сусветнай вайны. Яе пачатак бізнэсмэн звязаў з магчымым правалам эканамічных рэформаў у Кітаі і канфліктам з азіяцкімі саюзнікамі ЗША.

Пра гэта Джордж Сорас заявіў на Брэтан-Вудскай канферэнцыі ў Сусветным банку, перадае РБК са спасылкай на выданне MarketWatch.

Верагоднасць глабальнага ўзброенага канфлікту фінансіст звязаў са станам кітайскай эканомікі. На думку Сораса, калі Кітаю не ўдасца пераарыентаваць эканоміку на задавальненне ўнутранага попыту замест экспарту, ёсць «верагоднасць», што яго кіраўнікі пачнуць знешні канфлікт, каб прадухіліць распад краіны і ўтрымацца ва ўладзе.

«Калі будзе канфлікт паміж Кітаем і ваеннымі саюзнікамі Злучаных Штатаў, напрыклад Японіяй, то не будзе перабольшаннем сказаць, што мы апынемся на парозе трэцяй сусветнай вайны», — заявіў Сорас.

Каб пазбегнуць падобнага сцэнара Сорас лічыць неабходным, каб ЗША пайшлі на «буйныя саступкі» і дазволілі кітайскай валюце стаць часткай кошыка валют МВФ, хоць гэта і ператворыць юань у патэнцыйнага суперніка даляра ў якасці сусветнай рэзервовай валюты.

У абмен, адзначае Сорас, Кітаю давядзецца пайсці на адказ саступкі, у тым ліку прызнаць вяршэнства закона ў эканамічных адносінах. Інвестар прызнае, што падобных пагадненняў будзе дасягнуць нялёгка, але альтэрнатыва ім будзе занадта непрывабнай.

«Без гэтага існуе рэальная небяспека, што Кітай заключыць з Расіяй палітычны і ваенны саюз, і тады пагроза трэцяй сусветнай вайны стане рэальнай, так што паспрабаваць варта», - сказаў Сорас пра пошукі кампрамісу паміж ЗША і Кітаем.

Сорас набыў вядомасць як валютны спекулянт. У 1992 годзе яго біржавая гульня супраць англійскага фунта прымусіла Вялікабрытанію выйсці з еўрапейскай валютнай сістэмы. Па дадзеных Bloomberg Billionaire Index на 21 мая, Джордж Сорас з маёмасць $28,5 млрд займае 24-е месца ў свеце сярод мільярдэраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0