Найбольшая колькасць злачынстваў фіксуецца на Лагойшчыне, найменшая — вакол Браслава.
Агулам ва ўсёй краіне было зафіксавана 93 932 злачынствы. Гэта найменшая лічба ў параўнанні з папярэднімі гадамі.
Найчасцей здзяйсняліся крадзяжы (43,1%), злачынствы, звязаныя з наркотыкамі (7,8%) і махлярства (4,3%).
Найбольшая колькасць злачынстваў фіксавалася ў Мінску — больш за 20 тысяч, аднак ў пераліку на насельніцтва лічбы не выглядаюць фатальнымі.
Калі ж казаць пра колькасць злачынстваў па раёнах, то ў лідарах наступныя рэгіёны:
1 | Лагойскі | 1597* |
2 | Пухавіцкі | 1584 |
3 | Глускі | 1563 |
4 | Смалявіцкі | 1547 |
5 | Шумілінскі | 1543 |
6 | Бярэзінскі | 1510 |
7 | Крупскі | 1440 |
*тут і далей – колькасць зарэгістраваных злачынстваў на 100 тысяч насельніцтва
У цэлым узровень злачыннасці ва ўсходняй Беларусі вышэйшы, чым у Заходняй. Але найвышэйшы ўзровень — у раёнах вакол Мінска, куды, відавочна, выціскаецца крымінальны і дэкласаваны элемент са сталіцы.
Асобна трэба ўзгадаць ваколіцы Бабруйска. Як і раней, Бабруйскі раён (за выняткам самога райцэнтра) мае высокія паказчыкі злачыннасці. Аднак цяпер мы вырашылі для больш аб’ектыўнай карціны аб’яднаць лічбы горада і раёна.
Самыя бяспечныя раёны выглядаюць наступным чынам:
1 | Браслаўскі | 543 |
2 | Жабінкаўскі | 603 |
3 | Драгічынскі | 604 |
4 | Іванаўскі | 606 |
5 | Ляхавіцкі | 632 |
6 | Навагрудскі | 643 |
7 | Воранаўскі | 652 |


Каментары