У рэдакцыю DELFI звярнуўся Арунас, які ўжо сем гадзін стаіць на беларуска-літоўскай мяжы, у Лаварышках (з беларускага боку — пункт пропуску Катлоўка).

Delfi.lt

Delfi.lt

«Чарга практычна не прасоўваецца, тут шмат літоўцаў, дзяцей. За сем гадзін я праехаў 40 м. На беларускім баку усё ў парадку, праблемы на літоўскай — ім няма куды нас упусціць. Беларусы кажуць: «Літоўцы не працуюць». Мы не ведаем, што рабіць, знаходзімся за шлагбаўмам на беларускай тэрыторыі, у Літве на тэлефанаванні ніхто не адказвае», — скардзіўся чытач.

Ён згадаў, што па гэтым маршруце ездзіць практычна раз у два тыдні, аднак з такім сутыкнуўся ўпершыню.

«Звычайна я пераадольваў гэты адрэзак за 8-10 хвілін, максімум 30. Я разумею, што субота, едзе шмат беларусаў, але гэта поўнае ігнараванне. Калі дзяржава так здзекуецца са сваіх грамадзян, не ведае, чаго яна вартая»

Дзяжурны Службы аховы дзяржмяжы Вітаўтас Маркяліс сказаў, што затор ля мяжы ўтварыўся таму, што ў Літву зараз едзе вельмі шмат людзей.

«Усе беларусы зараз едуць у Akropolis - вялікія акцыі (у гэтыя выходныя праходзіць акцыя Jamam), шмат аўтобусаў, таму і склалася такая сітуацыя. Ёсць, як ёсць. Усё працуе добра, толькі вялікі паток людзей», — сказаў ён.

Як потым паведамілі AUTO.TUT.BY ў службе аховы дзяржмяжы Літвы, «паток беларусаў, мабыць, вырашыў не ехаць праз Каменны Лог — Мядзінінкай, каб традыцыйна не стаяць у чэргах, і ўсё накіраваліся ў Катлоўку — Лаварышкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0