Мотаклуб «Начныя ваўкі» адкрыў сваё аддзяленне ў Чачні, назваўшы яго «Начныя ваўкі — Грозны». Пра гэта ў сваім акаўнце Instagram паведаміў кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў.

«У суботу ўвечары ў Чачні афіцыйна з'явілася аддзяленне Усерасійскага мотаклуба «Начныя ваўкі». Я з задавальненнем прыняў прапанову стаць ганаровым лідарам аддзялення, бо цалкам падзяляю ідэі і мэты мотаклуба», - напісаў чачэнскі кіраўнік.

Кадыраў дадаў, што ўсе сябры аддзялення падпісалі прысягу «Начных ваўкоў», а таксама атрымалі з рук лідара мотаклуба Аляксандра (Хірурга) Залдастанава скураныя камізэлькі з сімволікай.

«Мы не проста адкрываем аддзяленне матаклуба «Начныя ваўкі» ў Грозным, тут сэнсы значна шырэйшыя. Гэта сімвал. Мы жывем у асаблівую эпоху, калі Расія аб'ядноўваецца. Тое, чаго мы так доўга чакалі, цяпер рэалізуецца. Гэта сімвал таго, што мы разам, мы адна краіна, незалежна ад таго, якога мы веравызнання і дзе мы жывем», - працытаваў Кадыраў словы Залдастанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?