Палякі выбіраюць паміж дзеючым прэзідэнтам Браніславам Камароўскім і апазіцыянерам Анджэем Дудай.

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 7.00 паводле мясцовага часу. На іх павінны прыйсці каля 30 мільёнаў польскіх грамадзян.

На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзеючы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі і прадстаўнік партыі «Закон і справядлівасць» Анджэй Дуда.

Як паказваюць сацыялагічныя апытанні, праведзеныя на мінулым тыдні, розніца ў рэйтынгу паміж кандыдатамі складае меней за 1%. Паводле апытання, праведзенага 21 мая кампаніяй IBRIS, за Камароўскага гатовыя прагаласаваць 47,3% апытаных, а за Дуду - 47,0%. Вынікі іншага апытання, што праводзілася ў гэты ж дзень кампаніяй PP/OBOP, паказваюць, што за Дуду будуць галасаваць 51%, а за Камароўскага 49% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?