Як вядома, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі дзейнічае Закон аб гей-прапагандзе. А пераможцай «Еўрабачання» мінулага года была прадстаўніца сэксуальных меншасцяў Канчыта Вурст, якой сёлета на конкурсе была адведзеная роля вядучай.

І калі зорка вядзе шоу, то воляй-няволяй, а паказваць у жывым эфіры яе будуць рэгулярна. Расійскі Першы канал змагаўся з пастаяннымі выхадамі Канчыты ў эфір усімі сіламі. Кожны раз, калі Канчыта адпраўлялася ў Green room або доўга спявала на сцэне, на Першым канале запускалі рэкламу або спецвыпуск шоу «Хай кажуць» з Андрэем Малахавым, у якім казалі пра «Еўрабачанне» без Канчыты. Такім чынам, расейскія жыхары не змаглі ўбачыць усіх сукенак Канчыты, і не пачулі яе песні. Але цалкам прыбраць Канчыту з эфіру не атрымалася, зорка часам з’яўлялася ў жывым эфіры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?