Больш за дзвесце чалавек былі задзейнічаны для ліквідацыі пажару ў Гомельскай вобласці ў Лельчыцкім раёне.

Пажар быў знойдзены на мяжы земляў Лельчыцкага і Ельскага лясніцтваў пры маніторынгу Мазырскім авіяаддзяленнем РУП «Беллесавія» аператыўнай абстаноўкі. З вышыні лётчыкі паведамлялі аб нізавым пажары непадалёку ад беларускай мяжы на тэрыторыі Жытомірскай вобласці, моцны вецер спрыяў хуткаму распаўсюджванню агню па падсцілцы.

У ходзе разведкі было ўстаноўлена, што гарыць трава, малады хмызняк на балоцістай мясцовасці. Пры гэтым агонь распаўсюдзіўся ў цяжкадаступных для прыбыцця тэхнікі месцах. Асобныя ачагі гарэлі на плошчы 15 га.

Было праведзена пасяджэнне МНС пры Лельчыцкім райвыканкаме. Для ліквідацыі рэгіянальнай НС была задзейнічана авіяцыя ратавальнікаў. Выканана больш за сорак скідаў вады на цяжкадаступныя для тушэння пажару ўчасткі верталётамі МІ-17, МІ-8. Гомельскім абласным упраўленнем МНС быў абвешчаны збор зводнага атрада, які ўключае цяжкую тэхніку. Да месца пажару былі накіраваны цыстэрны цяжкага тыпу з Нараўлянскага, Калінкавіцкага, Жыткавіцкага і Мазырскага падраздзяленняў МНС аб'ёмам 5 і 10 тон.

Па дадзеных на 6.00 24 мая пажар лакалізаваны, ліквідацыя працягваецца. Плошчу асобных ачагоў гарэння складае 5 га. На месцы створаны штаб ліквідацыі НС, знаходзяцца кіраўнікі абласнога ўпраўлення МНС і дырэкцыя Гомельскага «ДВЛГА». Задзейнічаны ратавальнікі, работнікі лясной гаспадаркі з ранцавымі апырсквальнікамі. Маніторынг аператыўнай абстаноўкі праводзіцца верталётам Мі-2 МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?