Сірыя нанесла больш за дзясятак авіяўдараў па аб'ектах у Пальміры, якія раней былі захопленыя баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

У прыватнасці, не менш за 15 удараў былі нанесеныя па будынках разведвальнай службы і бальніцы.

«Ісламская дзяржава» захапіла частку Пальміры 16 мая, аднак усталяваць кантроль над горадам ім удалося толькі 20 мая. З тых часоў неаднаразова паведамлялася, што ісламісты, па некаторых дадзеных, забілі ў Пальміры больш за 200 чалавек. Вядома, што частка жыхароў пакінула горад да прыходу баевікоў.

Па дадзеных Сірыйскай арганізацыі па назіранні за правамі чалавека, у баях за Пальміру загінулі як мінімум 300 сірыйскіх салдат.

Пальміра вядомая сваімі помнікамі культуры, якія ўваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?