Амерыканскі астранаўт Тэры Вёртс зняў з борту Міжнароднай касмічнай станцыі таймлапс неверагоднай прыгажосці.

«Ніякіх слоў не магу дадаць да гэтага начнога далягляду», — напісаў Вёртс у сваім твітары.

Вёртс мусіў вярнуцца на Зямлю яшчэ 13 мая, але затрымаўся ў космасе праз аварыю расійскага «Прагрэса». Але затрымка яго не засмуціла — ён працягнуў публікаваць незямныя фота і відэа.

Астранаўт і раней здымаў незвычайныя касмічныя відэа — у снежні 2014 года СМІ звярнулі ўвагу на яго відэа работы ў космасе ад першай асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?