Усе пасажыры самалёта, які ляцеў 24 мая з Вены ў Мінск і вярнуўся ў аэрапорт вылету, дастаўленыя ў Мінск, паведамілі ў прадстаўніцтве авіякампаніі Austrian Airlines у Беларусі.

Самалёт Austrian Airlines, які выконваў рэйс № N0S 687, павінен быў прыляцець з Вены ў Мінск у 12.50, аднак быў вернуты ў аэрапорт вылету, калі ўжо знаходзіўся над тэрыторыяй Беларусі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай сталі тэхнічныя праблемы.

«Усе пасажыры гэтага самалёта былі адпраўленыя ў Мінск вячэрнім рэйсам», — паведамілі ў прадстаўніцтве аўстрыйскай авіякампаніі. Аднак не ўдакладнілі, з-за якой тэхнічнай непаладкі самалёт вярнуўся ў Вену.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?