Позва ў суд прыйшла на паштовую скрыню журналісткі. Разгляд справы адбудзецца а 14 гадзіне ў судзе Дзяржынскага раёну (Дзяржынск, вул. Фаміных, 24а).

«У сюжэце, за які мяне будуць судзіць, я распавядаю пра тое, што нашу здымачную групу міліцыя не пусцілі на грамадскае абмеркаванне генеральнага плану Фаніпаля, чым парушылі Канстытуцыю, якая дае права кожнаму чалавеку на збор і распаўсюд інфармацыі. Да таго ж я яшчэ і жыхар Фаніпаля. У сюжэце я ўказала прозвішча кіраўніка фаніпальскай міліцыі, які не даў нам прайсці. Не дзіва, што за нас узяліся, менавіта ў Фаніпалі», – каментуе Вольга Чайчыц.

У пачатку мая Вольгу Чайчыц запрасілі ў фаніпальскае аддзяленне міліцыі, дзе прад’явілі абвінавачванні згодна з артыкулам 22.9 КаАП (праца без акрэдытацыі на замежныя СМІ).

На думку Вольгі, яе будуць судзіць разам з Сяргеем Краўчуком, які таксама раней атрымаў позву за гэты матэрыял.

Па падліках ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», у 2015 годзе беларускіх калег ужо 13 разоў прызнавалі вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП, а агульная сума штрафаў па гэтым артыкуле перасягнула суму ў 60 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?