Chanda Rule і Apple Tea на «Джазавай субоце» ў 2013 годзе. Кадр з відэа Сяргея Лепчанкова

Chanda Rule і Apple Tea на «Джазавай субоце» ў 2013 годзе. Кадр з відэа Сяргея Лепчанкова

Фестываль «Джазавыя суботы ля Ратушы» ў трэці раз пройдзе ў Мінску ў чэрвені.

З восьмай вечара 6, 13 і 20 чэрвеня на плошчы Свабоды адыграюць бясплатныя канцэрты славутыя беларускія і замежныя майстры джазу.

На першым джазавым вечары 6 чэрвеня зграе найлепшы артыст Даніі 2014 года Мадс Матыяс. Разам з піяністам Пітэрам Разендалем ён прадставіць кампазіцыі са свайго новага альбому і песні Фрэнка Сінатры. У той жа вечар выступяць кантрабасіст Уладзімір Бялоў і барабаншчык Аляксандр Старажук, шведы Copro і беларусы «Канстантын Гарачы трыа» з новым альбомам.

Мадс Матыяс:

13 чэрвеня выступіць славутая польская спявачка Беата Пшыбытэк, французска-в’етнамскі музыка Нгуен Ле і яго трыа «Агонь і вада», нямецкі трубач Клаус Штотэр і беларускі гурт Morfé.

Беата Пшэбытэк:

20 чэрвеня разам з Apple Tea выступіць «ікона брытанскага джазу» па версіі Time — саксафаніст Дэніс Баптыст.

Дэніс Баптыст:

Паводле інфармацыі арганізатараў, летась фэст наведалі 15 тысяч чалавек. Але месца ў Верхнім горадзе хапіла ўсім ахвочым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?