Аператыўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска ўстанавілі і затрымалі двух хлопцаў і дзяўчыну, якія падазраюцца ў крадзяжы рэчаў з ячэйкі камеры захоўвання аднаго з гандлёвых цэнтраў прыкладна на 7 млн рублёў. Аказалася, што затрыманыя хлопцы самі працуюць ахоўнікамі ў іншым сталічным гандлёвым цэнтры. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у міліцыю звярнулася дзяўчына, якая прасіла дапамогі ў вышуку яе рэчаў (скураной курткі, касметыкі і сонцаахоўных акуляраў), выкрадзеных з камеры захоўвання гандлёвага цэнтра, размешчанага па праспекце Пераможцаў. 

Пры аналізе запісаў з камер відэаназірання гандлёвага цэнтра ў поле зроку аператыўнікаў трапілі маладыя людзі, якія адчынілі чужую камеру захоўвання і дасталі з яе рэчы. Пазней высветлілася, што яны скарысталі ключ ад сваёй камеры захоўвання. 

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асобы маладых людзей былі ўстаноўленыя. Два 21-гадовыя маладыя чалавекі працуюць ахоўнікамі ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў, дзяўчына, іх равесніца, вучыцца ў інстытуце.

У дачыненні да ўсіх трох распачата справа па ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж, учынены групай асоб). Ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?