БЧ пачне працаваць у адным часавым рэжыме з чыгункамі еўрапейскіх краін

«Раней чыгуначнікі ўводзілі новы графік паяздоў адзін раз у год у маі, але гэты графік даводзілася карэкціраваць яшчэ і ў снежні, калі свае расклады руху паяздоў уводзілі ў дзеянне чыгункі краін Еўропы. Цяпер мы будзем працаваць у адным часавым рэжыме з чыгункамі еўрапейскіх краін. Новы графік руху паяздоў на 2015-2016 год, а таксама план фарміравання грузавых паяздоў і вагонаў з кантэйнерамі ў міжнародных зносінах уступіць у сілу з 00.00 гадзін 13 снежня 2015 года», - растлумачылі ў БЧ.

«Гэта дасць магчымасць значна спрасціць работу па ўзгадненні графіка руху паяздоў, фарміраваць тыя або іншыя маршруты ў адпаведнасці з эканамічнай мэтазгоднасцю і параметрамі бюджэтаў чыгунак, а таксама зменшыць неабходнасць дадатковых узгадненняў і карэкціровак графіка руху паяздоў. Дзякуючы прынятаму на 61-м пасяджэнні Савета рашэнню работа па фарміраванні і ўзгадненні маршрутаў паяздоў павінна стаць больш эфектыўнай», - падкрэслілі ў БЧ.

У прэс-службе адзначылі, што цяпер спецыялісты Беларускай чыгункі прымаюць удзел у рабоце камісій па разглядзе прапаноў чыгуначных адміністрацый дзяржаў - удзельніц Садружнасці па распрацоўцы графіка руху паяздоў на 2015–2016 гады. 

Рашэнне аб пераносе тэрміну ўводу новага графіка руху паяздоў з апошняй нядзелі мая, як гэта было раней, на другую нядзелю снежня было прынята на 61-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў - удзельніц Садружнасці, якое адбылося ў кастрычніку мінулага года ў Баку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?