Камбінат школьнага харчавання ў Лідзе корміць амаль 12 тысяч навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў райцэнтра. Камісія Дзяржкантролю праверыла харчаблокі школьных сталовых. Вынік шакаваў, зачыніць прыйшлося пяць з пяці аб'ектаў.

У школах №8 і №17 выявілі залацісты стафілакок, групу бактэрый кішачнай палачкі і прусакоў. Палова гатовых порцый падчас праверкі апынулася значна лягчэй за патрэбную вагу. А дзясятая частка «чыстага» посуду ў школьных сталовых па выніках лабараторных аналізаў была адпраўлена паўторна на мыйку.

Марыя Руўкіна, загадчыца аддзялення Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: «Нават у элементарных пытаннях, якія не патрабуюць фінансавых выдаткаў — навесці парадак, памыць абсталяванне, тару, інвентар, памяшканне — ёсць парушэнні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?