Арганізатары прэміі Rock Profi назвалі намінантаў 2015 года. Сярод іх ёсць выканаўцы і гурты, што пазмагаюцца ў некалькіх намінацыях.

Tonquixod і ўжо няісны «Ляпіс Трубяцкі» прадстаўленыя адразу ў трох намінацыях. Па дзве намінацыі ў Лявона Вольскага, Akute, The Toobes і «Серебряной Свадьбы».

Уручэнне прэміі адбудзецца 28 мая ў бары «Хуліган» разам з вялікім канцэртам, у межах якога выступяць «Вірус ліха», «Носорогов & Ко», Nizkiz, Harotnica. Пачатак а 20 гадзіне. Квіткі ад 80 да 100 тысяч прадаюцца ў бары «Хуліган».

У журы прэміі ўваходзяць беларускія музыкі, якія выдалі паўнафарматныя альбомы цягам апошніх 2012-2014 гадоў. У галасаванні ўзялі ўдзел больш за 60 гуртоў і сольных артыстаў. У першым туры на разгляд патрапіла 39 альбомаў і больш за 100 песень, выдадзеных у выглядзе сінглаў і кліпаў. Лідары галасавання сталі намінантамі і патрапілі ў другі тур. Арганізатары ўзнагарод — студыя «Осмос» і сайт Experty.by.

Поўны спіс намінантаў у алфавітным парадку:

«Найлепшы альбом»: Akute «Рэальнасць і сны», Лявон Вольскі «Грамадазнаўства», The Toobes «Road To The Big Time», Tonqixod «Прадмова».

«Найлепшы запіс«: Ляпіс Трубяцкі «Матрёшка», Port Mone «Thou», The Toobes «Road To The Big Time», Tonqixod «Прадмова».

«Найлепшая песня«: Лявон Вольскі «Шэрая кроў», Ляпіс Трубяцкі «Воіны света», Nizkiz «Цяпер і далей», Серебряная свадьба «Ag».

«Дэбют года«:.K, Earworm, Tonqixod, U.G.oslavia.

«Артыст года«: Akute, Дай дорогу, Ляпіс Трубяцкі, Серебряная свадьба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?